І ўзыходзіць сонца

Любоў, страта і пошук сэнсу жыцця ў постваеннай Еўропе — гісторыя, якая закранае сэрца.

Сообщить, когда появится в наличии

    • Карта VISA
    • MasterCard
    • PayPal
    Артикул: 9788396719003 Категория:

    Описание

    Знакаміты раман Эрнэста Хемінгуэя «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)» шмат хто лічыць найлепшым творам амерыканскага пісьменніка. Кніга выходзіць у перакладзе Юркі Гаўрука, які ўпершыню з’явіўся на свет па-беларуску ў далёкім 1976 годзе.

    Сёння, пасля нападу Расіі на Украіну, чытанне Хемінгуэя зноў становіцца актуальным. Яго жорсткая, мужчынская проза з пацыфісцкім запалам распавядае пра пасляваеннае «загубленае пакаленне», пошукі маладых людзей сябе ў новай рэчаіснасці, дзе былі знішчаны ўсе іх ранейшыя ідэалы і мары.

    Раман «І ўзыходзіць сонца» (вядомы таксама пад назвай «Фіеста»), упершыню апублікаваны ў 1926 годзе, быў напісаны Хемінгуэем за некалькі месяцаў і зрабіў яго ў адначассе знакамітым. Твор заснаваны на рэальных падзеях з жыцця аўтара — яго наведванні карыды ў Памплоне ў 1925 годзе.

    Галоўныя героі рамана — маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў крывавых баях Першай сусветнай вайны, перанеслі цяжкія траўмы і страцілі ранейшыя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры. Яны ўвайшлі ў гісторыю як цынічнае і расчараванае «загубленае пакаленне».

    Хемінгуэй паказвае дэзарыентацыю гэтага пакалення ў скупой прозе, пазбаўленай сентыментальнасці і квяцістых выразаў. Тут выразна праяўляецца знакаміты «тэлеграфны» стыль аўтара. Пісьменнік амаль не распрацоўвае ўнутранае жыццё галоўных герояў рамана. Утойваючы ключавыя дэталі іх псіхічнага і эмацыянальнага стану, Хемінгуэй перадае фундаментальную пустэчу жыцця эмігрантаў.

    Детали

    Автор

    Год издания

    Размер, мм

    120×180

    Издательство

    Название в оригинале

    The Sun Also Rises

    Обложка

    Кол-во страниц

    304

    Возрастные ограничения

    Отзывы

    Отзывов пока нет.

    Будьте первым, кто оставил отзыв на “І ўзыходзіць сонца”

    Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *