Ззянне
Псіхалагічны трылер пра сям’ю, якая засяляе ізаляваны гатэль з цёмным мінулым. Моцны напружаны раман пра страх і безумства.
Сообщить, когда появится в наличии
Описание
Новая праца Джэка Торэнса ў гатэлі «Аверлук» — ідэальная магчымасць пачаць усё з пачатку. У міжсезонне ён разам з жонкай Уэндзі і сынам Дэні перабіраецца ў стары гатэль, каб працаваць зімовым наглядчыкам. Там у Джэка з’явіцца шмат часу, каб уз’яднацца з сям’ёй і папрацаваць над уласнымі літаратурнымі творамі. Але з надыходам суровага зімовага надвор’я ідылічнае месца здаецца ўсё больш аддаленым ад цывілізацыі… і ўсё больш злавесным. І адзіным, хто заўважае дзіўныя і жудасныя сілы, якія сабраліся вакол гатэля з доўгай і страшнай гісторыяй, становіцца Дэні Торэнс, адораны «ззяннем» пяцігадовы хлопчык.
Раман «Ззянне» выйшаў у 1977 годзе і праз тры гады быў бліскуча экранізаваны Стэнлі Кубрыкам.
Пераклад з англійскай мовы Насты Карнацкай.
Детали
| Автор | |
|---|---|
| Год издания | |
| Размер, мм | 146×211 |
| Издательство | |
| Название в оригинале | The Shining |
| Обложка | |
| Кол-во страниц | 596 |
| Возрастные ограничения |











Отзывы
Отзывов пока нет.